Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі


У Гаазе ля будынку беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрлянды адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Яе ўдзельнікі трымалі плякат з лёзунгам свабоды для ўсіх палітычных вязьняў Беларусі. Акцыя выклікала цікавасьць мінакоў, а кіроўцы некаторых аўтамабіляў сыгналілі на знак падтрымкі.

Акцыя была арганізавана грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем».

«Мы выказваем сваю радасьць у сувязі з вызваленьнем Андрэя Саньнікава і Зьміцера Бандарэнкі, але адначасна глыбока занепакоеныя тым, што астатнія беларускія палітычныя зьняволеныя ўжо працяглы час знаходзяцца за кратамі» -- сказала актывістка кампаніі «Мы памятаем» Валерыя Красоўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG