Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікава выклікаюць у міліцыю


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Вызвалены 14 красавіка з калёніі «Віцьба-3» экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў мусіць 17 красавіка аб 11 гадзіне зьявіцца ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Такую позву ён атрымаў увечары 16 красавіка.

Паплечнікі палітыка лічаць выклік у праваахоўныя органы невыпадковым. А 12-й гадзіне 17 красавіка была прызначаная сумесная прэсавая канфэрэнцыя Андрэя Саньнікава і іншага былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» і даверанай асобы Саньнікава на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Дзьмітрыя Бандарэнкі, які быў вызвалены з Магілёўскай калёніі 15 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG