Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховічу пагоршала


У Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са здароўем.

У вязьня гарадзенскай турмы Мікалая Аўтуховіча пагоршала здароўе: у яго абвастрыліся праблемы з ныркамі і страўнікам, перадае сябра ваўкавыскага прадпрымальніка праваабаронца Алег Воўчак са спасылкай на ягоныя лісты. Але настрой, паведамляе Алег Воўчак, у Мікалая Аўтуховіча бадзёры.

Паводле Воўчака, Аўтуховіч сядзіць у камэры на двух чалавек, ягоны сукамэрнік ня паліць, як і сам Аўтуховіч.

Воўчак мяркуе, што Аўтуховіч, які адбыў дзьве траціны тэрміну, можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

17 студзеня суд прызнаў Аўтуховіча, які адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі, вінаватым у злосным парушэньні рэжыму і пастанавіў перавесьці яго да канца тэрміну (а гэта яшчэ 2 гады і 3 месяцы) ў турму. На новым месцы адбываньня пакараньняў у Аўтуховіча парушэньняў няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG