Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы заявілі, што пачалі паўстаньне


У Аўганістане прадстаўнік талібаў Забіхула Муджагід заявіў, што сёньняшнія напады - гэта пачатак вясновага паўстаньня, якое рыхтавалася загадзя.

Паводле апошніх паведамленьняў, у Кабуле некалькі дэпутатаў далучыліся да сілаў бясьпекі, якія абараняюць будынак парлямэнту, якое спрабуюць захапіць талібы.

Амэрыканскія дыпляматы ў Кабуле паведамляюць, што баі ідуць практычна каля будынка амбасады. Пасьля выбухаў у супэрмаркеце недалёка ад нямецкай амбасады - там зьявілася амэрыканская вайсковая аўтакалёна, якую суправаджаюць афганскія паліцыянты ў бронекамізэльках.

Раней былі ўчыненыя напады на брытанскае і расейскае пасольства.

Паводле камандаваньня сіл НАТО ў Афганістане, напады ўчыненыя прынамсі ў сямі раёнах гораду.

Паведамленьняў аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG