Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын заклікаў «завяршыць задачу па будаўніцтве моцнай і квітнеючай сацыялістычнай краіны»


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын, які ўзначаліў краіну ў канцы 2011 году, выступіў з сваёй першай публічнай прамовай на вайсковым парадзе, прымеркаваным да 100-годзьдзя заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна, і ў сваім выступе заклікаў працягваць нарошчваць вайсковы патэнцыял краіны.

Вайсковы парад праходзіў у Пхеньяне ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годзьдзю з дня нараджэння Кім Ір Сэна, якое адзначаюць 15 красавіка (гэты дзень лічыцца ў Карэі галоўным дзяржаўным сьвятам - Днём Сонца).

«Каб умацаваць наш «вайсковы кулак» і завяршыць задачу па будаўніцтве моцнай і квітнеючай сацыялістычнай краіны, нам трэба рабіць усё неабходнае для ўмацаваньня народных узброеных сіл. Давайце рухацца да канчатковай перамогі», - заклікаў Кім Чэн Ын.

Да юбілею Кім Ір Сэна быў прымеркаваны запуск ракеты «Ынха-3" ("Млечны шлях"), якая павінна была даставіць на арбіту спадарожнік «Кванмэнсон-3" ("Яркая зорка»). Запуск прайшоў няўдала - ракета зь невядомых пакуль прычынаў упала ў моры непадалёк ад Паўднёвай Карэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG