Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выступіла супраць Паўночнай Карэі


Беларусь асудзіла спробу Паўночнай Карэі запусьціць на арбіту зямлі касьмічную ракету.

«Мы заклікаем КНДР забясьпечыць выкананьне рашэньняў Рады Бясьпекі ААН і ўстрымацца ад дзеяньняў, якiя цягнуць абвастрэньне сытуацыі на Карэйскім паўвостраве», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

13 красавіка Паўночная Карэя ажыцьцявіла запуск ракеты, якая, як сьцьвярджаў раней Пхэньян, павінна вывесьці на арбіту дасьледчы спадарожнік — у гонар 100-годзьдзя зь дня нараджэньня заснавальніка КНДР Кім Ір Сена.

Афіцыйнае навіннае агенцтва Паўночнай Карэі заявіла, што «дасьледчаму спадарожніку не ўдалося выйсьці на зададзеную арбіту», і спэцыялісты высьвятляюць, чаму.

Гэтая заява прагучала праз чатыры гадзіны пасьля паведамленьняў заходніх агенцтваў, што запушчаная ракета развалілася праз хвіліну пасьля старту, а абломкі ўпалі ў акіян.

Суседзі КНДР па рэгіёне і вядучыя сусьветныя дзяржавы асудзілі запуск, назваўшы яго правакацыяй і парушэньнем міжнароднага права.

Пхэньян настойвае, што мае патрэбу ў спадарожніку ў чыста навуковых мэтах. Захад і яго саюзьнікі ў рэгіёне разглядаюць спробу запуску як выпрабаваньне балістычнай ракеты ў рамках ракетна-ядзернай праграмы Паўночнай Карэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG