Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША настойваюць на вызваленьні палітвязьняў


Пра гэта БелаПАН заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Бэнтан, які прыняў удзел у круглым стале «Беларуска-амэрыканскі міжкультурны дыялёг: стратэгія разьвіцьця».

«Пакуль няма якіх-небудзь плянаў зьмяняць наш рэжым санкцый у бліжэйшы час, але ўсё будзе залежаць ад разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі», — сказаў ён.

Бэнтан нагадаў, што ЗША і ЭЗ займаюць кансалідаваную пазыцыю па Беларусі, але «нашы сыстэмы санкцый і працэс іх ўвядзеньня адрозьніваюцца».

Дыплямат таксама падкрэсьліў, што ЗША па-ранейшаму патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных у краіне. Паводле яго слоў, іх вызваленьне зьяўляецца «краевугольным каменем» для аднаўленьня адносін.


У жніўні 2011 года ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ «Белшына», вытворцы угнаеньняў «Гродна Азот», вытворцы валокнаў ААТ «Гродна Хімвалакно», а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан» .

Гэта было зроблена ў адказ на бесьперапыннае ўтрыманьне ў турме палітычных зьняволеных, а таксама перасьлед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Новыя санкцыі былі ўведзены ў дадатак да абмежаваньня на ўезд, замарожваньня актываў і іншых санкцый, абвешчаных 31 студзеня 2011 году. Гэтыя меры накіраваныя супраць асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, якія прайшлі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG