Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мубаракаўцы ня змогуць балятавацца ў прэзыдэнты


Эгіпэцкі парлямэнт забараніў асобам, якія працавалі ва ўрадзе пры прэзыдэнце Хосьні Мубараку, зрынутым у мінулым годзе, балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Заканадаўцы прынялі гэтае рашэньне, нягледзячы на папярэджаньне з боку цяперашняга ўраду аб тым, што абмежаваньне кола кандыдатаў можа быць прызнанае неканстытуцыйным.

Назіральнікі адзначаюць, што рашэньне дэпутатаў стала адказам на нядаўнюю нечаканую заяву былога шэфа эгіпэцкай выведкі Амара Сулеймана аб намеры балятавацца на вышэйшую пасаду ў дзяржаве.

Па новым заканадаўстве ўсе былыя высокапастаўленыя дзеячы рэжыму Мубарака, якія былі чальцамі распушчанай зараз Нацыянальна-дэмакратычнай партыі, на 10 гадоў пазбаўляюцца палітычных правоў.

Прэзыдэнцкія выбары ў Эгіпце адбудуцца ў траўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG