У Радзе Бясьпекі ААН сёньня чакаецца галасаваньне па праекце рэзалюцыі, якая ўхваляе накіраваньне ў Сырыю групы з 20-30 няўзброеных назіральнікаў на пачатку наступнага тыдня. Місія ААН будзе назіраць за выкананьнем мірнага пляну, у прыватнасьці, захаваньня рэжыму спыненьня агню. Праект рэзалюцыі быў падрыхтаваны Злучанымі Штатамі.
Сырыйскія ўлады ўжо заявілі, што згодныя з прыбыцьцём назіральнікаў.
Сырыйскія ўлады ўжо заявілі, што згодныя з прыбыцьцём назіральнікаў.