Гэтая заява прагучала праз чатыры гадзіны пасьля паведамленьняў заходніх інфармацыйных агенцтваў, што запушчаная сёньня ракета развалілася праз хвіліну пасьля старту, а абломкі ўпалі ў акіян.
Суседзі КНДР па рэгіёне і заходнія дзяржавы асудзілі запуск, назваўшы яго правакацыяй і парушэньнем міжнароднага права.
Пхеньян настойвае на тым, што мае патрэбу ў спадарожніку ў чыста навуковых мэтах. Захад і яго саюзьнікі ў рэгіёне разглядаюць спробу запуску як выпрабаваньне балістычнай ракеты ў рамках ракетна-ядзернай праграмы Паўночнай Карэі.