НАДВОР'Е:
У Беларусі пацяплее. У Віцебску і Магілёве будзе сонечна, у цэнтры і на Захадзе краіны хмарна. На ўсходзе 7–9 цяпла, на астатняй тэрыторыі краіны плюс 11–15.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, у Вышэйшым гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) адбудзецца круглы стол, прысьвечаны праблемам эканамічнага правасудзьдзя ў Беларусі і Расеі, з удзелам старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі Віктара Камянкова і старшыні Вышэйшага арбітражнага суду Расеі Антона Іванова. Пачатак у 12.30.
Менск, у бары «Йо-Ма-Йо» (вул. Даўгабродзкая, 24) адбудзецца творчая сустрэча зь лідэрам групы Ulis Вячаславам Коранем. Пачатак у 19.00.
Рангун, візыт у Бірму прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмэрона.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1943 – паведамленьне бэрлінскага радыё аб знойдзеных у Катынскім лесе масавых пахаваньнях польскіх афіцэраў. Паведамлялася, што катынскі расстрэл быў зроблены НКВД увесну 1940 году.
1962 – першы выступ The Beatles у «Star Club».
1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Італіяй.
У гэты дзень нарадзіліся:
1743 – Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША.
1871 – Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Літвы, блаславёны.
1906 – Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду, нобэлеўскі ляўрэат.
У гэты дзень памерлі:
1695 – Жан Дэ Ляфантэн, францускі паэт-баечнік.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі б мне давялося выбіраць: мець ўрад без газэт або газэты без ўраду, я б не раздумваючы выбраў другое.
Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Трэці дзень пасьля тэракту: справа раскрытая
Time: «Пасьля выбуху беларускі тыран пачаў закручваць гайкі»
Лібія: НАТО ўдарыла па складах з узбраеньнем для сілаў Кадафі