Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ўлады працягваюць саджаць сваіх папярэднікаў


Валеры Івашчанка ў судзе
Валеры Івашчанка ў судзе

Ва Ўкраіне былы кіраўнік міністэрства абароны Валеры Івашчанка атрымаў пяць гадоў пазбаўленьня волі — на год менш, чым прасіў пракурор.

Пячэрскі суд Кіева прызнаў Івашчанку вінаватым у злоўжываньні службовым становішчам. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён незаконна прадаваў маёмасьць Феадасійскага судамэханічнага заводу, чым нанёс шкоду дзяржаве амаль на 9 мільёнаў даляраў. Сам ён віну адмаўляе. Часовага выканаўцу абавязкаў міністра абароны Ўкраіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі Валерыя Івашчанку арыштавалі празь пяць месяцаў пасьля зьмены ўлады ў краіне.

Івашчанка знаходзіцца ў кіеўскім сьледчым ізалятары ад жніўня 2010 году. Стан яго здароўя за гэты час рэзка пагоршыўся: ён адчувае моцныя болі ў сьпіне. Адвакаты маюць намер зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў сувязі з парушэньнем артыкулу Эўрапейскай канвэнцыі — аб неаказаньні належнай мэдычнай дапамогі.

Івашчанка стаў чацьвёртым асуджаным, які працаваў ва ўрадзе Цімашэнкі. Апроч самой Юліі Цімашэнкі, якая атрымала 7 гадоў, у турме адбывае чатырохогадовы тэрмін былы кіраўнік МУС Юры Луцэнка. Тры гады за перавышэньне службовых паўнамоцтваў атрымаў былы міністар навакольнага асяродзьдзя Георгі Філіпчук. Яшчэ адзін былы ўрадовец — міністар эканомікі Багдан Данілішын — абвешчаны ў вышук. У студзені Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы заклікала ўкраінскія ўлады спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць папярэдняга ўраду і вызваліць з-за кратаў былых чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG