НАДВОР'Е:
У Віцебску і Магілёве – хмарна, у цэнтры і на захадзе краіны – сонечна. У Берасьці і ў Горадні ад 8 да 10 градусаў цяпла, на астатняй тэрыторыі ад плюс 4 да плюс 6.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск. У Міністэрстве замежных справаў Беларусі (вул. Леніна, 19) – брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэя Савіных. Пачатак у 11.00.
Менск. У пасольстве Літоўскай Рэспублікі (вул. Захарава, 68) – прэзэнтацыя літоўскага турыстычнага бізнэсу, турыстычных магчымасьцяў і навінак Літвы. Пачатак у 14.00. Прэс-канфэрэнцыя ў 16.00.
Менск. У Нацыянальным мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) – адкрыцьцё выставы «Іосіф Лангбард (1882-1951). Архітэктар і мастак». Пачатак у 17.00.
Менск. У абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) – прэзэнтацыя новай кнігі Веры Бурлак «Дзеці і здані». Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Браціслава. Глябальны форум у справе бясьпекі.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1861 – бамбаваньнем форту Самтэр пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША.
1926 – у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.
1961 – Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас.
1995 – у ноч на 12 красавіка на загад Лукашэнкі жорстка зьбітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць спробы правядзеньня рэфэрэндуму.
У гэты дзень нарадзіліся:
1541 – Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.
1839 – Мікалай Пржавальскі, падарожнік.
1890 – Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.
У гэты дзень памёрлі:
1938 – Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.
1945 – Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-гі прэзыдэнт ЗША.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Адзінае, чаго нам варта баяцца – гэта самога страху.
Франклін Дэлана Рузвэльт
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Тэракт: 12 загінулі, 204 пацярпелі. Онлайн-рэпартаж
КДБ заяўляе, што мае інфармацыю пра выканаўцу выбуху
Экспэрт ФСБ: «Гэта не беларуская апазыцыя і ня ўлада»