Любоў Кавалёва, маці пакаранага за тэракт, зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі, каб ёй аддалі цела расстралянага сына. І атрымала адказ: маўляў, у кампэтэнцыю прэзыдэнцкай адміністрацыі вырашэньне такіх пытаньняў не ўваходзіць.
У маці расстралянага адказ выклікаў абурэньне:
«Як аддаваць загад на расстрэл, дык на гэта ёсьць кампэтэнцыя! А як аддаць мне сына, дык на гэта — няма? Я зьвярталася да Лукашэнкі, бо расстралялі, дакладней сказаць, забілі невінаватых! Віна хлопцаў не даказана судом! Я прасіла, каб мне далі хаця б пахаваць сына па-людзку... Атрымліваецца, яны амаль год зьдзекаваліся з хлопцаў, а цяпер працягваюць зьдзекавацца зь мяне — з маці!»
Любоў Кавалёва гаворыць, што з такой самай просьбай — аддаць цела расстралянага сына — зьвярталася ў Вярхоўны суд. Прайшло тры тыдні, але адказу няма. Затое прыйшлі лісты зь Менскай гарадзкой пракуратуры і з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, куды сваякі Ўладзіслава Кавалёва й не пісалі.
У гэтых лістах тлумачыцца, што сьмяротнае пакараньне зьдзяйсьняецца праз расстрэл, і што целы расстраляных сваякам не выдаюцца, а месца пахаваньня застаецца ў сакрэце.
У адказе з прэзыдэнцкай адміністрацыі — таксама спасылка на частку 5 артыкулу 175 Крымінальна-выканаўчага Кодэксу РБ, дзе гаворыцца, што пра месца апошняга спачыну расстраляных іхным родным не паведамляюць.
У маці расстралянага адказ выклікаў абурэньне:
«Як аддаваць загад на расстрэл, дык на гэта ёсьць кампэтэнцыя! А як аддаць мне сына, дык на гэта — няма? Я зьвярталася да Лукашэнкі, бо расстралялі, дакладней сказаць, забілі невінаватых! Віна хлопцаў не даказана судом! Я прасіла, каб мне далі хаця б пахаваць сына па-людзку... Атрымліваецца, яны амаль год зьдзекаваліся з хлопцаў, а цяпер працягваюць зьдзекавацца зь мяне — з маці!»
Расстрэл Кавалёва і Канавалава
30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў жыхароў Віцебску Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава вінаватымі за тэракт у менскім мэтро 11 красавіка 2010 году. Кавалёў свае віны не прызнаў, і 7 сьнежня падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. 14 сакавіка стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. Уладзіслава Кавалёва і другога фігуранта справы пра выбух у менскім мэтро Дзьмітрыя Канавалава расстралялі 15 сакавіка. Міжнародная супольнасьць асудзіла выкананьне сьмяротнага пакараньня.