Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку на інаўгурацыю Пуціна не запрасілі


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Як і лідэраў іншых краінаў сьвету.

Згодна з практыкай, якая склалася ў Расеі, запрашэньне кіраўнікоў замежных дзяржаў на цырымонію інаўгурацыі прэзыдэнта Расеі не прадугледжана.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на адміністрацыю Крамля.

Разам з тым расійская газэта «Коммерсантъ» са спасылкай на кіраўніка спраў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Кожынава 11 красавіка напісала, што на цырымонію інаўгурацыі Ўладзіміра Пуціна, якая пройдзе 7 траўня, чакаецца прыезд прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстану і Ўкраіны.

Кіраўнік прэсавай службы беларускага кіраўніка Павел Лёгкі паведаміў БелаПАН, што «пакуль ніякага запрашэньня не было» і «прэс-служба пакуль ня мае інфармацыі, ці будзе Аляксандар Лукашэнка прысутнічаць на мерапрыемстве».

На цырымоніі інаўгурацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева 7 мая 2008 году замежныя дзяржавы паводле пратаколу былі прадстаўленыя кіраўнікамі дыпляматычных місій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG