Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрошчанкава не пусьцілі за мяжу


Аляксандар Атрошчанкаў і Дар'я Корсак
Аляксандар Атрошчанкаў і Дар'я Корсак

Былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава сёньня на мяжы зьнялі зь цягніка ў Вільню.

Спадар Атрошчанкаў з жонкай Дар'яй Корсак ехаў у Літву. Ён меў даведку з аддзелу па міграцыі, што яму не забаронены выезд з краіны.

"Памежнікі мне сказалі, што я ў сьпісе асобаў, якім забаронены выезд зь Беларусі, хоць у мяне была даведка, якую я тыдзень таму ўзяў у раённым аддзеле грамадзянства і міграцыі. Але на даведку нават не паглядзелі і нічога больш не тлумачылі«,— распавёў «Свабодзе» Атрошчанкаў.

Аляксандар кажа, што па тлумачэньні зноў пойдзе ў аддзел грамадзянства і міграцыі. Ці будзе зьвяртацца ў суд, яшчэ ня вырашыў.




Выезд з Беларусі забаронены:
  • палітыкам — Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валеру Ўхналёву, Станіславу Шушкевічу, Вінцуку Вячорку, Віктару Івашкевічу;
  • праваабаронцам — Валянціну Стэфановічу, Андрэю Бандарэнку, Гары Паганяйлу, Алегу Гулаку;
  • журналістам — Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG