Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукін заступіўся за беларускіх апазыцыянэраў


Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Ўладзімер Лукін лічыць няправільным рашэньне расейскай памежнай службы забараніць выяжджаць праз Расею за мяжу грамадзянам Беларусі, якім беларускія ўлады не дазваляюць выезд са сваёй краіны.

З такой заяваў Лукін выступіў у Томску: «Я думаю, што трэба працаваць з МЗС для таго, каб МЗС і іншыя нашы ўладныя органы, якія займаюцца гэтай праблемай, зразумелі, што гэта няправільна, што гэта супярэчыць нашаму ўнутранаму заканадаўству».

Як паведамляе Інтэрфакс, паводле словаў амбудсмэна, нягледзячы на тое, што ў ягоную сфэру дзейнасьці ўваходзіць абарона правоў расейскіх грамадзян, якія жывуць на тэрыторыі краіны і за яе межамі, ён не застанецца абыякавым да гэтай праблемы.

Раней лідэры беларускай апазыцыі, выезд якім за межы Беларусі быў часова абмежаваны ўладамі, выяжджалі ў краіны Эўразьвязу праз Расею.
На мінулым тыдні кіраўнік памежнай службы Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Ўладзімер Пронічаў заявіў, што асобы, якім абмежаваны выезд за мяжу Беларусі, цяпер ня змогуць выехаць праз Расею: «Выключаныя такія варыянты, калі грамадзянін Беларусі, які не мае права выезду з краіны, зьбягае на тэрыторыю Расеі і праз яе мяжы — у іншыя дзяржавы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG