На вэб-сайце прыхільнікаў БСДГ (Грамада) зьмешчаны падрыхтаваны гісторыкам і літаратуразнаўцам Анатолем Сідарэвічам сьпіс найбольш вядомых асобаў, які першы раз ці паўторна былі арыштаваныя ў 1937–1938 гг. і зьнішчаныя ў 1937–1938 гг. і пазьней. Падаецца таксама храналёгія рэпрэсіяў.
11 красавіка – 75 гадоў з дня гібелі кіраўніка першага ўраду савецкай Беларусі Зьмітра Жылуновіча (пісьменьніка Цішкі Гартнага), а 22 красавіка – 75 гадоў з дня самагубства старшыні Саўнаркаму БССР Язэпа Адамовіча. Яны, а таксама тысячы дзеячоў палітыкі, культуры, адукацыі былі ахвярамі «Вялікага тэрору» 1937-1938 гадоў.
Самае папулярнае
1