Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч: «Яны баяцца салідарнасьці, усё залежыць ад яе!»


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Апошнімі днямі шэраг дэмакратычных актывістаў Магілёўскай вобласьці атрымалі лісты з Гарадзенскай турмы № 1 ад палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Аўтуховіч заклікае прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці выказваць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі.

«Я атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча 9 красавіка», — кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. — «Мікалай піша: «Ведаю, што на вёсцы шмат сваіх праблемаў, але радасна, што ўжо мала засталося людзей, якія вераць у байкі. Някепска было б, каб яны яшчэ штосьці і казалі, а не маўчалі. Салідарнасьць — наша моц. Яны баяцца салідарнасьці, усё залежыць ад яе! Трэба толькі гэта зразумець!»

Пра салідарнасьць піша Аўтуховіч і ў сваіх лістах да бабруйскіх дэмакратычных актывістак Вольгі Піманавай і Валянціны Глухавай. У лісьце да Вольгі Піманавай Аўтуховіч піша, што «На жаль, масавай салідарнасьці не назіраецца, нават Сяргей Каваленка гатовы ахвяраваць сваім жыцьцём. Няўжо, каб адкрыць вочы людзям, патрэбныя такія ахвяры? Людзі баяцца расплюшчыць вочы, баяцца нават паказаць, што яны бачаць. Улады дамагліся маўклівай згоды на любую сваволю. Людзі не разумеюць, што лепш цяпер сказаць „не“, чым калі ў бядзе апынуцца іх родныя і блізкія... Але пакуль будуць нязгодныя, пакуль будуць неабыякавыя — надзея будзе жыць».

Пра лісты паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Мікалай Аўтуховіч 15 кастрычніка 2005 г. быў зьняволены паводле абвінавачаньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і ў прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на 3,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. У студзені 2008 г. зьняволеньне было замененае папраўчымі працамі па месцы жыхарства. Па вызваленьні працаваў кіроўцам у Ваўкавыску. 8 лютага 2009 г. быў зьняволены разам зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Адбывае пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі № 5. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG