Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюлетэнь «Палітвязьні» пачаў выходзіць у Магілеве


Бюлетэнь, наклад якога складае 299 асобнікаў, распаўсюджваецца па паштовых скрынях магілёўцаў.

«Галоўная мэта бюлетэню — інфармаваньне магілёўцаў пра існаваньне ў краіне палітычна зьняволеных людзей, каб яны пачалі цікавіцца палітвязьнямі, выяўлялі сваю салідарнасьць. Мы хочам, каб у паветры лунаў такі дыскурс асуджэньня, што ёсьць людзі незаконна асуджаныя, каб гэта было грамадскай думкай і спрыяла вызваленьню гэтых людзей», — заявіў галоўны рэдактар выданьня Вітольд Няўрада.

«Стаўка робіцца на людзей пераважна старэйшага ўзросту, якія не карыстаюцца інтэрнэтам, не чытаюць там палітычных навінаў, не робяць адпаведных высноваў», — кажа Няўрыда.

Адначасова на сайце «Наш Магілёў», які таксама рэдагуе Вітольд Няўрыда, зьявілася рубрыка «Навіны палітвязьняў». У ёй, а таксама ў бюлетэні публікуецца інфармацыя пра асуджаных з палітычных меркваньняў, піша БелПАН
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG