Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маўродзі заклікае слаць лісты ў беларускае КДБ


Заснавальнік фінансавай піраміды МММ Сяргей Маўродзі заклікаў сваіх прыхільнікаў накіроўваць лісты ў турму КДБ Беларусі, дзе ўтрымліваюцца пяць супрацоўнікаў беларускіх офісаў «МММ-2011».

На сваім сайце Сяргей Маўродзі піша, што арыштаваным зараз патрэбная маральная падтрымка, людзі не павінны адчуваць сябе кінутымі: «Яны павінны адчуваць, што за іх сьпінаю — Сыстэма. Пішыце ім лісты падтрымкі наўпрост у СІЗА».

Прадстаўнік маскоўскага офісу «МММ-2011» Аляксандар Фурс запэўнівае, што ўсім затрыманым дапамогуць — ад забесьпячэньня адвакатамі да грашовых пераводаў: «Мы будзем усяляк дапамагаць ім. Ужо аказаная падтрымка прававая, а таксама хлопцам аказваецца падтрымка фінансавая. Аказваецца падтрымка тэхнічная — то бок усялякая падтрымка нашых групаў ужо арганізаваная. Любы пацярпелы ад дзеяньняў уладаў можа зьвярнуцца да нас па дапамогу, і мы будзем усяляк дапамагаць. Мы ніколі не ішлі супраць уладаў, наадварот, мы ўсяляк спрыялі, дапамагалі мірнаму разьвязаньню пытаньняў. Але нават калі нас і лічаць нейкімі няправільнымі, мы ўсё роўна будзем дапамагаць людзям. Цяпер нашы прадстаўніцтвы прысутнічаюць больш чым у 50 краінах сьвету, і я спадзяюся, што праблемы ў Беларусі таксама вырашацца».

Дзейнасьць беларускага офісу «МММ-2011» была спыненая КДБ 16 сакавіка. Пяці грамадзянам Беларусі выставілі абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці з атрыманьнем прыбытку ў асабліва буйным памеры. У фінансавую піраміду беларусы ўклалі больш за 100 тысяч даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG