8 красавіка сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства й Таварыства беларускай мовы гукалі пад Магілёвам ля вёскі Панізоў вясну. Старадаўні беларускі абрад дапамагалі магілёўцам ладзіць іх калегі зь Віцебску ды Гомеля. Заклікалі вясну найхутчэй прыйсьці карагодамі, сьпевамі, гульнямі, абрадавымі стравамі. Найбольш актыўнымі былі дзяўчаты. Хлопцы больш займаліся раскладваньнем вогнішча. Яно аніяк не хацела зачынацца. Але ўрэшце пудзіла Зімы спалілі, стравы згатавалі, Вясну пагукалі...