Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс ізноў паляцеў на Кубу


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс у суботу ўвечары зноў накіраваўся на Кубу на трэці сэанс тэрапіі, прызначанай яму ў зьвязку з захворваньнем на рак.

На борце самалёта, гатовага вылецець з Каракаса, Чавэс сказаў, што «едзе на Кубу зь верай ва Ўваскрослага Хрыста». Некалькімі днямі раней вэнэсуэльскі лідэр выступіў з эмацыйнай прамовай на набажэнстве, папрасіўшы Бога захаваць яму жыцьцё. Ён таксама сказаў, што яму патрэбная божая дапамогу для таго, каб працягнуць кіраваць краінай.

Перапынак паміж апошнім і новым сэансамі тэрапіі ў Чавэса склаў менш за тыдзень. Ён працягвае заяўляць, што мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Вэнэсуэлы, якія пройдуць сёлета ўвосень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG