Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы патрабуюць справаздачу ад дэпутатаў


Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» распачалі збор подпісаў за правядзеньне справаздачных сустрэч дэпутатаў са сваімі выбарцамі.

Актывіст «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі перакананы, што падобныя сустрэчы павінны быць абавязковымі:

«Наша мэта — прывядзеньне дзейнасьці дэпутатцкага корпусу гарадзкога савету ў адпаведнасьць з заканадаўствам. Пасьля збору подпісаў мы накіруем калектыўны зварот у гарадзкі савет. Кожны дэпутат гарадзкога савету павінен рабіць справаздачу перад выбарцамі. На жаль, нашыя апытаньні, нават сярод палітычна актыўных грамадзян паказваюць вынікі, што ніхто ня ведае дзе, калі, у які час адбываюцца такія справаздачы. Мы ня ведаем, ці наогул яны адбываюцца».

Таму, кажа спадар Маслоўскі актывісты будуць дабівацца правядзеньня такіх сустрэч, што прадугледжана законам аб статусе дэпутата мясцовага савету.

У звароце ў гарсавет патрабуецца, каб грамадзянам абвесьцілі «аб графіку правядзеньня справаздач усіх 40 дэпутатаў Берасьцейскага гарсавету».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG