Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў настойвае, каб Хадаркоўскі напісаў прашэньне аб памілаваньні


Памілаваньне Міхаіла Хадаркоўскага можа быць разгледжанае толькі тады, калі экс-кіраўнік ЮКАСу зьвернецца да прэзыдэнта Расеі з прашэньнем.

Пра гэта заявіў Андрэй Нялідаў – кіраўнік Рэспублікі Карэлія, на тэрыторыі якой у калёніі адбывае тэрмін зьняволеньня Хадаркоўскі. Нялідаў накіраваў ліст на адрас расейскага ПЭН-Цэнтру, 14 чальцоў якога – вядомыя пісьменьнікі і праваабаронцы – раней зьвярнуліся да прэзыдэнта Мядзьведзева з просьбай памілаваць Хадаркоўскага.

Кіраўнік Карэліі ў лісьце патлумачыў, што хадайніцтва аб памілаваньні – у выпадку, калі яно будзе пададзенае – будзе спачатку разгледжанае камісіяй у пытаньнях памілаваньня на тэрыторыі рэгіёну.

Раней паведамлялася, што Мядзьведзеў адкінуў выснову экспэртаў, у якой гаварылася, што прэзыдэнт мае права памілаваць асуджанага і без хадайніцтва ад яго. Прэзыдэнт настойвае на тым, каб адпаведнае прашэньне было пададзена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG