Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці з Каваленкам прайшла з удзелам ягонай жонкі


Алена Каваленка з старэйшым сынам Валянцінам разам з актывістамі «Эўрапэйскай Беларусі» правялі акцыю ля будынку драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Актывісты руху «Малады Віцебск»

Актывісты руху «Малады Віцебск» вывесілі расьцяжку «Свабоду Сяргею Каваленку» на будынку гандлёвага цэнтру «Беларусь». Каля гадзіны яна правісела ля аднаго з уваходаў.

Алена трымала плякат «Свабоду Сяргею Каваленку», сямігадовы Валянцін трымаў бацькаў партрэт з надпісам «Мой бацька памірае за сьцяг. Чаму так?», а іншыя ўдзельнікі раздавалі ўлёткі. Ва ўлётках была інфармацыя пра вязьня-галадоўніка і кантактныя дадзеныя ягонай сям’і і аднадумцаў.

Мінакі рэагавалі па-рознаму: нехта баяўся браць улёткі, а нехта прасіў яшчэ некалькі асобнікаў — для знаёмых і сяброў.

Акцыя была непрацяглай: ужо празь некалькі хвілін зьявілася патрульная міліцэйская машына, і ўдзельнікі разышліся.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG