Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 гады таму зрынулі Бакіева


7 красавіка — 2 гады рэвалюцыі ў Кыргызстане, якая зрынула ўладу прыэздэнта Курманбека Бакіева.

Цяперашняя апазыцыя рыхтуе пяцідзесяцітысячны мітынг і абяцае «перайсьці да рашучых крокаў». МУС Кыргызстана перайшоў на ўзмоцненую працу.

Сёмага красавіка 2010 году ў Кіргізіі адбыўся другі па ліку дзяржаўны пераварот. Прыхільнікі апазыцыі захапілі будынак ураду, нягледзячы на жорсткі супраціў аховы прэзыдэнта Бакіева. Пры штурме будынка на цэнтральнай плошчы Бішкеку і падчас масавых беспарадкаў, якія ўспыхнулі ўсьлед за гэтым, загінулі 97 чалавек, сотні былі параненыя.

Курманбек Бакіеў, які сам прыйшоў да ўлады падчас «тульпанавай» рэвалюцыі 2005 году, калі быў зрынуты тагачасны прэзыдэнт Аскар Акаеў, быў вымушаны падаць у адстаўку і пакінуць краіну. Прытулак ён знайшоў у Беларусі ў Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG