Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...будзе пераменная воблачнасьць, пад вечар задажджыць. Тэмпэратура плюс 3 — плюс 6.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе пройдуць дзьве сустрэчы ў тэнісным матчы ў рамках Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Босьніі і Герцагавіны. Цырымонія адкрыцьця матчу а 13.00.

У офісе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) пройдзе сустрэча з Аляксандрам Кулінковічам з гурту «Нэйра Дзюбэль», падчас якой адбудзецца прэзэнтацыя кампаніі «Рок-салідарнасьць». Пачатак а 19.00.

У Астане сустрэча Рады міністраў замежных справаў СНД.

***

6 красавіка ― Вялікая пятніца ў каталікоў.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся:

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1910 — Барыс Кіт, беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік, матэматык, фізык, канструктар амэрыканскай ракетнай тэхнікі.

1964 — Уладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1656 — Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага княства Літоўскага.

1948 — Мікола Шыла, грамадзкі дзяяч, нашанівец, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Нацыяналізм ува мне настолькі натуральны, што ніколі ніякім інтэрнацыяналізмам яго зь мяне ня выбіць.
Дзьмітры Мендзялееў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Зьнешні доўг Беларусі дасягнуў ліміту

Рэйтынг Лукашэнкі ўпаў на 10%

Галадоўкі пратэсту: Каваленка, Малалеткін, Будзімір
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG