Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зьезд павінен заявіць пра эўрапейскую ідэнтычнасьць беларусаў»


Уладзімер Роўда
Уладзімер Роўда

Сустаршыні Ўсебеларускага зьезду за незалежнасьць, які адбыўся 12 гадоў таму — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч — выступілі з заклікам падтрымаць ідэю правядзеньня новага агульнанацыянальнага форуму, якую выказаў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў. Чаму зараз зноў стала актуальнай ідэя Ўсебеларускага зьезду? У якой форме можа прайсьці гэты форум? Ці можа ён аб’яднаць апазыцыю? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Роўда.

Цыганкоў: Наколькі актуальная зараз ідэя такога Ўсебеларускага зьезду? Чаму цяпер зьявілася патрэба правесьці такі форум? Ці тут найперш замежнапалітычныя альбо ўнутрыпалітычныя прычыны?

Роўда: Гэта ўзаемазьвязаныя чыньнікі. І замежнапалітычная сытуацыя мяняецца. Найперш я маю на ўвазе падпісаньне беларускім кіраўніцтвам пэўных дамоваў з Расеяй і Казахстанам, якія павінны прывесьці ў 2015 годзе да ўтварэньня Эўразійскага саюзу. Паступова, пакрысе Расея прыбірае да сябе найбольш прывабныя аб’екты ў Беларусі. Адбыўся продаж Белтрансгазу, зараз ідуць размовы пра працяг гэтага працэсу.

Лукашэнка проста вымушаны ісьці на прыцягненьне расейскага капіталу, бо эканамічная сытуацыя вельмі кепская. Эканамічны крызіс працягваецца, і эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі становіцца тым чыньнікам, які ўплывае на пагрозу страты незалежнасьці. Я думаю, Расея паспрабуе рабіць гэта крок за крокам, паступова, да 2015 году.

Такім чынам, пагроза існуе, і склікаць такі сход, на маю думку, вельмі лягічна.

Цыганкоў: 12 гадоў таму Ўсебеларускі Сход, які адбыўся ў разгар тагачасных праяваў інтэграцыі, прыняў Акт Незалежнасьці. На думку многіх аналітыкаў, гэты акт у пэўным сэнсе прыпыніў некаторыя інтэграцыйныя крокі. На вашу думку, які акт павінен прыняць цяперашні форум?

Роўда: Важна, каб форум быў максымальна прадстаўнічым, каб у ім бралі ўдзел самыя розныя сілы, інтэлігенцыя, палітыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары. Калі такое зьяднаньне будзе, то тады, канечне, магчыма дапрацаваць той акт, які быў прыняты ў 2000-ым годзе. Варта заявіць, што мы ня маем ніякага дачыненьня да эўразійскай супольнасьці, што нам бліжэйшая эўрапейская супольнасьць, у нас, беларусаў, няма эўразійскай ідэнтычнасьці.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG