Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чубрык: «Зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня — цалкам натуральная справа»


Аляксандар Чубрык
Аляксандар Чубрык

Дырэктар дасьледчага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык камэнтуе сёньняшнія выказваньні кіраўніцы Нацыянальнага банку Беларусі Надзеі Ермаковай пра магчымае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня. Яна заявіла, што не выключае зьніжэньня стаўкі да 30–32% да 1 ліпеня: «Думаю, так яно і будзе, калі якіх-небудзь „выбухаў“ ня здарыцца».

Да канца году стаўку рэфінансаваньня плянуюць зьнізіць да 19–22 працэнтаў.

Спадар Чубрык адзначае:

«Мы маем такую даволі цікавую сытуацыю, калі людзям выгадна трымаць рублі ў банках пад высокую стаўку. А прадпрыемствам, наадварот, вельмі нявыгадна браць крэдыты пад такія высокія стаўкі. Такім чынам, банкі мусяць выплачваць людзям высокія працэнты, але пад такія ж дарагія працэнты вялікага попыту на крэдыты з боку прадпрыемстваў няма.

І калі Нацбанк будзе паступова зьніжаць стаўку рэфінансаваньня, то стымулы захоўваць грошы ў беларукіх рублях будуць трошкі зьмяншацца. Але стаўкі ў 30% да ліпеня і ў 20% да канца году — гэта ўсё роўна вельмі высокія стаўкі ва ўмовах стабільнага валютнага курсу. І пакуль урад праводзіць даволі ўзважаную макраэканамічную палітыку, то бок не друкуе грошай на дзяржаўныя праграмы, то я б сказаў, што зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня — гэта цалкам натуральная справа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG