Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: новыя рэйды супраць меркаваных ісламістаў


У Францыі паліцыя правяла новыя рэйды супраць меркаваных ісламскіх экстрэмістаў, затрымаўшы 10 чалавек.

Апэрацыі праводзіліся ў асноўным на поўдні і паўднёвым-захадзе краіны, у тым ліку ў Марсэлі. Паліцыя правяла таксама апэрацыі ў горадзе Рубэ на мяжы з Бэльгіяй. У выніку аналягічных рэйдаў на мінулым тыдні былі затрыманыя 13 чалавек, якім пазьней выставілі абвінавачаньні ў дачыненьні да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Рэйды адбыліся пасьля нядаўняга забойства ў Монтабане і Тулюзе семярых чалавек, у тым ліку трох габрэйскіх дзяцей і рабіна. Напады, паводле сьледзтва, зьдзейсьніў францускі грамадзянін алжырскага паходжаньня Махамэд Мера, магчымы пасьлядоўнік «Аль-Кайды». Ён быў застрэлены пры спробе яго затрыманьня 22 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG