Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міт Ромні на праймэрыз узмацніў свае пазыцыі


На пярвічных выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі ў штатах Вісконсін і Мэрылэнд, а таксама ў акрузе Калюмбія (у якім месьціцца сталіца ЗША Вашынгтон) перамог Міт Ромні.

Гэтая перамога вельмі істотна павялічыла адрыў Ромні ад яго бліжэйшага суперніка — Рыка Санторума. Пры гэтым у Мэрылэндзе за Ромні прагаласавалі прадстаўнікі усіх групаў Рэспубліканскай партыі. Істотна і тое, што днямі ў падтрымку 65-гадовага Ромні выказаўся былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, чый аўтарытэт у Рэспубліканскай партыі высокі. На думку назіральнікаў, былы губэрнатар Масачусэтсу цяпер зьяўляецца бясспрэчным вылучэнцам на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Нягледзячы на тое, што асноўныя супернікі Ромні — Рык Сантрорум, Ньют Гінгрыч і Рон Пол заявілі, што працягнуць барацьбу, сёньня мала хто сумняецца, што менавіта Ромні атрымае намінацыю ад Рэспубліканскай партыі. Аднак ужо цяпер можна меркаваць, што выбары наўрад ці будуць для Ромні лёгкімі. Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, калі на пачатку гэтага году ён апярэджваў Барака Абаму, дык цяпер саступае дзейнаму прэзыдэнту 10 адсоткаў.

«Я прысьвячу наступныя чатыры гады аднаўленьню грамадзтва, якое кіруецца вольнымі людзьмі і вольным прадпрымальніцтвам» — заявіў Ромні пра свае пляны ў выпадку абраньня прэзыдэнтам ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG