Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

У Берасьці, Гародні і Гомелі — хмарна, +1 — +6 градусаў, у Менску, Віцебску і Магілёве — сонейка, ад −3 да нуля.

У Беларусі і ў сьвеце


Менск, у рэстарацыі «Камяніца» (вул. Першамайская, 18) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная выхаду першага нумара часопісу «Дудар» і правядзеньню штогадовага «Дударскага фэсту». Пачатак у 15.00.

Менск, у гатэлі «Эўропа» пройдзе дыскусія на тэму «Кінэматограф Беларусі: Калі заваюем Оскара?». У дыскусіі возьмуць удзел драматург Андрэй Курэйчык, кіназнаўца Генадзь Ратнікаў і кінакрытык Ала Бабкова. Пачатак у 19.00.

Баку, завяршэньне сэсіі Эўранэсту — міжпарлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства

* * *
Зваротная сувязь. Перадача «Званочкі», у якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў і «Паштовая скрынка 111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

* * *

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1794 — пад Рацлавіцамі, каля Кракава, адбылася першая буйная бітва ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцкае войска перамагло


1949 ― у Вашынгтоне падпісаная Паўночнаатлянтычная дамова, якая паклала пачатак Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы — NATO

1949 — прынятая пастанова Савету міністраў СССР аб глушэньні заходніх радыёстанцый

У гэты дзень нарадзіліся:

1557 ― Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага княства Літоўскага

1891 ― Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч

1896 ― Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец, прадпрымальнік

1896 ― Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар

1899 ― Віталь Хамёнак, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар

1904 ― Юры Кашыра, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёлу

1967 ― Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац»

У гэты дзень памёрлі:

1538 — Алена Глінская, ураджэнка Вялікага княства Літоўскага, рэгент Маскоўскага княства, жонка цара Васіля III і маці Івана Жахлівага

1656 — Шымон Старавольскі, польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі ксёндз

1682 — Міхал Казімер Пац, гетман вялікі літоўскі, палявы гетман літоўскі, віленскі ваявода

1846 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст

1922 — Эміль Абрамовіч, рэвалюцыйны дзяяч

1968 — Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

I тое ёсьць наша свабода, якой усе мы між іншымі народамі хрысьціянскімі хвалімся, каб пана, які б згодна з воляй сваёй, а ня згодна з правамі нашымі кіраваў, над сабой ня маем, а як славай добрапрыстойнай, так жыцьцём і маёмасьцю свабодна карыстаемся.
Леў Сапега, з прадмовы да статуту Вялікага Княства Літоўскага

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Генпракуратура ня верыць у катаваньні

Халіп, Севярынцу, Бандарэнку і Марцалеву зьмянілі абвінавачаньні

КДБ, як і абяцаў, зьняў фільм пра Міхалевіча

Пасьля турмы на Акрэсьціна Івану Шылу спатрэбілася лекаваньне

Сяргей Каваленка на 10-я суткі галадоўкі трапіў у шпіталь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG