Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Малі ўведзеныя санкцыі


Дзяржавы Заходняй Афрыкі заявілі аб увядзеньні дыпляматычных, эканамічных і фінансавых санкцый супраць Малі.

Лідэры краін гэтага рэгіёну, якія сабраліся на надзвычайны саміт у сталіцы Сэнэгалу Дакары, заклікалі да вяртаньня Малі да грамадзянскага кіраваньня. 21 сакавіка ў гэтай краіне адбыўся ваенны пераварот, прэзыдэнт Амаду Тумані Турэ быў адхілены ад улады.

Прэзыдэнт Кот-д'Івуара Алассан Уаттара, выступаючы перад журналістамі ад імя лідэраў краінаў Эканамічнага супольнасьці дзяржаў Заходняй Афрыкі, заявіў, што санкцыі будуць зьнятыя пасьля аднаўленьня канстытуцыйнага парадку ў Малі.

На мінулым тыдні супольнасьць дала ваенным кіраўнікам Малі 72 гадзіны на аднаўленьне грамадзянскага праўленьня, прыстрашыўшы санкцыямі і магчымым ваенным умяшаньнем. У панядзелак тэрмін ультыматуму мінуў.

Санкцыі прадугледжваюць, у прыватнасьці, спыненьне доступу ўраду Малі да рэгіянальнага Цэнтрабанка. Як удакладніў Уаттара, ваенная сіла ў цяперашні час прымяняцца не будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG