Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БУДЗЕ...

...хмарна, але без ападкаў. Тэмпэратура: удзень +3 — +5, ноччу каля нуля.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск наведвае дырэктар МАГАТЭ Юкіё Амана. Чакаецца яго сустрэча зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

У вялікай зале Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск, пр. Незалежнасьці, 47) а 17.00 гадзіне адбудзецца адкрыцьцё выставы мастацкага шкла.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель наведвае Чэскую рэспубліку.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў зь візытам у Азэрбайджане.

* * *

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Вольная студыя» Міхася Скоблы, «Падарожжа Свабоды» Віталя Сямашкі і «Гамбурскі рахунак» Альгерда Бахарэвіча.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1922 — Іосіф Сталін быў выбраны генэральным сакратаром Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў).

1991 — у Менску пачалася двухдзённая забастоўка работнікаў з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1924 — Марлон Брандо, амэрыканскі актор тэатру і кіно.

1937 — Іван Антановіч, беларускі палітык і дыплямат, прафэсар філязофіі.

У гэты дзень памерлі:

1973 — Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.

1980 — Леанід Галяк, юрыст, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1991 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік.

2003 — Алег Табола, удзельнік маладзёвага антысавецкага падпольля ў Глыбокім, вязень ГУЛАГу.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Пакута не становіцца больш пакутлівай ад таго, што пакутнікаў шмат; адно цела можа выпакутаваць ня менш, чым ўсё чалавецтва».

Грэм Грын
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Фанаты гурту «Ляпіс Трубяцкі» правялі флэш-моб

Яўка на выбарах у Казахстане — 84%

ЗША згортваюць місію ў Лібіі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG