Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейская «Спадчына» стварае штаб «Народнага байкоту»


Берасьцейская дэмакратычныя кааліцыя «Спадчына» распаўсюдзіла заяву пра выхад са складу арганізацыйнага камітэту кампаніі "За справядлівыя выбары".

«Спадчына» далучылася да кампаніі 26 сакавіка 2012 году. «Арганізатары кампаніі дэкляравалі прынцыпы свабоднага далучэньня, свабоду выбару формаў удзелу ў кампаніі, уключачы байкот, магчымасьць навучаньня назіральнікаў». Аднак ужо 31 сакавіка прадстаўнікі вышэй згаданых структураў, па словах аўтараў заявы, парушылі дэкляраваныя прынцыпы кампаніі.

Падпісанты заявы заклікаюць да актыўнага байкоту парлямэнцкіх выбараў і абвяшчаюць пра падрытоўку да ўтварэньня берасьцейскага абласнога штабу «Народнага байкоту».

Сярод 10 падпісантаў заявы прадстаўнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Зьміцер Шурхай і Алесь Чаркашын, прадстаўнікі «Беларускага руху» Ірына Лаўроўская і Алесь Мех, прадстаўніца «Эўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG