Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сябры Сырыі» прызналі апазыцыю за легітымную ўладу


Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі «Сябры Сырыі» ў Стамбуле заявілі, што яны прызнаюць Сырыйскую нацыянальную Раду ў якасьці легітымнага прадстаўніка ўсіх сырыйцаў.

Кіраўнік Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАД) Набіль аль-Арабі заклікаў на канфэрэнцыі Раду Бясьпекі ААН прыняць рашучыя меры дзеля спыненьня кровапраліцьця ў Сырыі.

У нядзелю ў Сырыі падчас сутыкненьняў паміж урадавымі войскамі і ўзброенай апазыцыяй у розных частках краіны загінулі ня менш за 16 чалавек.

На днях сырыйскія ўлады заявілі, што прымаюць плян адмысловага прадстаўніка ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Кофі Анана дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі. Гілары Клінтан, выступаючы перад удзельнікамі канфэрэнцыі, заявіла, што працяг ваенных дзеяньняў у краіне сьведчыць аб тым, што рэжым прэзыдэнта Башара Асада ў чарговы раз парушыў свае абяцаньні.

У той жа дзень прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе, заявіў, што рэжым Асада ня сыдзе, і любыя спробы зрынуць яго сілай прывядуць да эскаляцыі напружанасьці ў рэгіёне.

У канфэрэнцыі ў Стамбуле бяруць удзел прадстаўнікі больш як 60 краінаў Захаду і арабскага сьвету, а таксама дзеячы сірыйскай апазыцыі. Расея, Кітай і Іран ізноў не бяруць удзел у канфэрэнцыі «Сяброў Сірыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG