Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба паслухала Папу і вяртае рэлігійнае сьвята


Прэзыдэнт Кубы Рауль Кастра падчас сустрэчы з Папам у Гаване 27 сакавіка 2012 г.
Прэзыдэнт Кубы Рауль Кастра падчас сустрэчы з Папам у Гаване 27 сакавіка 2012 г.

На Кубе абвясьцілі Вялікую пятніцу на наступным тыдні сьвяточным днём. Пра гэта падчас свайго візыту на востраў папрасіў Папа Бэнэдыкт XVI .

Прэзыдэнт Рауль Кастра , які сустракаўся з Папам, сказаў, што пазьней вырашыцца і тое, ці застанецца гэты дзень сьвяточным надалей. У 60-я гады мінулага стагодзьдзя на Кубе рэлігійныя сьвяты былі адмененыя. Адносіны паміж камуністычным урадам Кубы і касьцёлам палепшыліся ў апошнія гады, калі каталіцкія лідары пасьпяхова выступалі пасярэднікамі ў вызваленьні палітычных зьняволеных.

Вялікая пятніца зьяўляецца днём памяці вернікаў пра сьмерць Хрыста і важнай вехай у падрыхтоўцы да Вялікадня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG