Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск далучаецца да "Гадзіны зямлі"


Экалягічныя групы ва ўсім сьвеце заклікаюць сёньня прыняць удзел у акцыі “Гадзіна зямлі”.

Ідэя акцыі нарадзілася ў 2007 годзе ў Аўстраліі, дзе Фонд аховы прыроды заклікаў людзей ад паловы дзевятай да паловы дзесятай увечары па мясовым часе выключыць непатрэбнае сьвятло, каб сігналітзаваць сваю заклапочанасьць станам навакольнага асяродзьдзя і негатыўным ўплывам цывілізацыі.

Летась да падобнай акцыі далучыліся ўжо больш як 5 тысяч гарадоў у 135 краінах. "Гадзіна зямлі" сёньня будзе заўважная і ў Менску, дзе ад 20:30 да 21:30 адключыцца падсветка каля дзьвюх сотняў будоў у цэнтры. "Гадзіна Зямлі" адзначаецца ў апошнюю суботу сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG