Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай змагаецца з «чуткамі» ў Інтэрнэце


У кітайскай інтэрнэт-кавярні.
У кітайскай інтэрнэт-кавярні.

Кітайскія ўлады арыштавалі больш за тысячу маладых людзей, якія падазраюцца ў распаўсюдзе ў Інтэрнэце «шкодных», на думку ўладаў, паведамленьняў.

Больш як 10 сайтаў зачыненыя, уладальнікі больш як трох тысяч сайтаў атрымалі папярэджаньні. Улады таксама заблякавалі да 3 красавіка доступ да двух найбуйнейшых плятформаў для вядзеньня мікраблогаў Sina Weibo і Tencent QQ.

Улады прынялі гэтыя меры пасьля таго, як у кітайскім сэгмэнце Інтэрнэту, перш за ўсё ў мікраблогах, пачалі зьяўляцца паведамленні пра ўвод вайсковых падразьдзяленьняў і ваеннай тэхнікі ў Пекін. Блогеры зьвязвалі гэта з барацьбой у найвышэйшых эшалёнах улады, сьцьвярджаючы ў прыватнасьці, што ў краіне адбываецца спроба дзяржаўнага перавароту. Чуткі пра пераварот зьявіліся пасьля таго, як было афіцыйна абвешчана пра арышт па падазрэньні ў карупцыі члена палітбюро ЦК кампартыі Кітаю Бо Сілая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG