Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд АГП. Жывы рэпартаж

абноўлена

31 сакавіка ў Менску адбыўся 14-ты зьезд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. «Свабода» асьвятляла падзею ў рэжыме рэальнага часу.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:35 0:00
Наўпроставы лінк


17:00 Зьезд завершыўся.Станіслаў Багданкевіч пра вынікі зьезду:

"Зьезд прайшоў на высокім узроўні, абралі новае кіраўніцтва. У вышэйшае кіраўніцтва ўвялі дзьвюх жанчын. Прынялі стратэгію як прыйсьці да дэмакратыі, народаўладзьдзя і аднавіць канстытуцыйную законнасьць".

Карэспандэнт: "Ці будзе гэтая стратэгія эфэктыўнай?"

Багданкевіч: "Што можа быць нармальным у паліцэйскай дзяржаве?Будаваць нейкія вялікія пляны можа толькі наіўны чалавек у гэтых умовах. Але пад уплывам Расеі, дзе пачалося бражэньне ў дэмакратычным пляне, павінна быць паступовае паляпшэньне сытуацыі ў Беларусі. Мы павінны быць гатовы скарыстацца новай сытуацыяй, павінны настойваць на палітычных рэформах, на правядзеньні сумленных і свабодных выбараў".

Аляксандар Дабравольскі пра вынікі зьезду:

"Зьезд атрымаўся рабочым. Было даволі шмат дыскусій, але яны былі канструктыўнымі. У адрозьненьне ад мінулых зьездаў, прынялі сыстэмна прадуманую стратэгію. А, можа, яшчэ больш важнае, што зьявіліся дзьве намесьніцы ў старшыні АГП, чаго раней не было. І гэта добрая тэндэнцыя".

Карэспандэнт: "А тое, што старшынёй партыі пераабраны Лябедзька на безальтэрнатыўнай аснове?"

Дабравольскі: "У Беларусі палітычная дзейнасьць, акрамя праблем, мала што прыносіць. Ёй займаюцца людзі, якія маюць абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. І хочуць рэалізаваць свае ўяўленьні, як у дзяржаве павінен працаваць дзяржаўны мэханізм. І тое, што такіх людзей, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць, не хапае, гэта наша агульная бяда. А тое,што не было вялікай канкурэнцыі, гэта трэба мяняць".

Людміла Гразнова:

"Лябедзька – гэта лідэр. А тое,што ў яго зьявіліся новыя намесьнікі таксама добра. Тое, што зьявіліся жанчыны і жаночы твар у партыі. У партыях павінна быць як мага больш жанчын – самастойных, якія здольныя артыкуляваць палітычную думку, якія не баяцца і абараняюць людзей і краіну".

Вадзім Казначэеў пра вынікі зьезду:

"Адзінае, што было прынята па сутнасьці, гэта фармат удзелу ў так званых выбарах. Я думаю, гэта нармальны фармат. Я асабіста не магу нічога лепшага прапанаваць. Aсноўнае – кандыдаты здымаюцца ў абавязковым парадку. А спроба скарыстаць пры байкоце магчымасьць камунікацый зь людзьмі і палітычнай кампаніяй – гэта правільна".

16:15 Старшынём партыі на безальтэрнатыўнай аснове пераабраны Анатоль Лябедзька.

За — 101 голас, супраць — 23, несапраўдныя — 2.

«Прэцэдэнт — старшынёй абраны чалавек бяз пашпарту», жартуе Лябедзька. Просіць даць магчымасьць сфармаваць каманду. Прапануе на намесьнікаў Льва Марголіна, Людмілу Пеціну і Антаніну Кавалёву. «Нам трэба ламаць стэрэатыпы. У партыі павінен быць жаночыны твар».

Абраныя намесьнікі: Леў Марголін, Васіль Палякоў, Людміла Пеціна, Антаніна Кавалёва.

Запіс жывой трансьляцыі чацьвёртай часткі
Зьезд АГП. 31 сакавіка 2012. Частка 4
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:18:20 0:00
Наўпроставы лінк

15:55 Дэлегаты прынялі рэзалюцыю адносна Сяргея Каваленкі. Зьезд абураны дзеяньнямі ўладаў, «якія забіваюць Каваленку». Зьезд патрабуе неадкладнага яго вызваленьня і рэабілітацыі, «спыненьня дзікай практыкі перасьледу за выкарыстаньне сымболікі, якая была дзяржаўнай».

15:30 Ідзе таемнае галасаванье за старшыню партыі.

Галасуе Зінаіда Бандарэнка
Галасуе Зінаіда Бандарэнка

Галасуе Міхаіл Чыгір.
Галасуе Міхаіл Чыгір.

15:20 Зьезд прагаласаваў за правядзеньне камапніі «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». Аб'яднаная грамадзянская партыя заявіла аб пачатку кампаніі "За чэсныя выбары - без Лукашэнкі". Яна вылучыла шэраг патрабаваньняў да ўлады, выкананьне якіх можа стаць умовай поўнамаштабнага ўдзелу ў выбарах. Гэта вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў, уключэньне прадстаўнікоў АГП і іншых партый у склад выбаркамаў і адмена датэрміновага галасаваньня. АГП мяркуе вылучыць так званых сьпікераў, "кандыдатаў у дэпутаты", якія павінны данесьці да выбарцаў, што "Лукашэнка гэта тупік, а выхад з тупіка - сумленныя выбары". Сьпікеры будуць зьнятыя з выбараў рашэньнем зьезду да пачатку датэрміновага галасаваньня. Аб’яўлены трэці перапынак.

Запіс жывой трансьляцыі трэцяй часткі
Зьезд АГП. 31 сакавіка 2012. Частка 3
пачакайце

No media source currently available

0:00 1:08:41 0:00
Наўпроставы лінк

14:30—15:20 Зьезд пераходзіць да выбару старшыні. Прапанаваныя ў кандыдаты Генадзь Ананьеў, Анатоль Лябедзька і Алег Корбан.

Ананьеў узяў самаадвод. Корбан таксама. Ягоны самаадвод сустрэлі аплядысмэнтамі.
Алег Корбан тлумачыць, чаму ён адмовіўся балятавацца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

Выступае адзіны прэтэндэнт Анатоль Лябедзька: Ён сказаў, што пасьля прэзыдэнцкай кампаніі меркаваў, што гэта будзе зьезд, калі ён ня будзе балятавацца, бо трэба абнаўленьне. Але вырашыў балятавацца.

"Я думаў пра гэта доўга і ў мяне былі людзі, якіх я гатоў быў прапанаваць. Але сёньня лічу сваім доўгам, абавязкам балятавацца, прасіць вашай падтрымкі, змагацца за кожны голас. Я хацеў бы на зьезьдзе, калі прыйдзе такі час, перадаць партыю ў тыя рукі, якія ня потныя і якія не дрыжаць".

Пачынаецца абмеркаваньне паправак у статут.

Лябедзька: «Чысты байкот патрабуе велізарных сродкаў, якіх няма. Таму тое, што гаворыць пэўная частка — гэта проста няўдзел. Але гэта неэфэктыўная пазыцыя, хаця маральная. Нам трэба ўзрываць сытуацыю. Нам трэба 110 мужных і адважных сьпікераў» Нам важная камапнія «За спрвядлівыя выбары». Мы павінны зафіксаваць, колькі людзей прыйшло на ўчасткі. На 7-8 акругах трэба правесьці магутную інфармацыйную кампапнію.
Нам дапамагае сёньня Расея. Адтуль ідзе пасланьне — свабодныя выбары, лібэралізацыя.

Нам дапамагае сёньня Расея. Адтуль ідзе пасланьне — свабодныя выбары, лібэралізацыя. Гэта вецер, які дзьме ў ветразі нашай камапніі. Мы пойдзем так, як вызначым самі. Ня будзем падладжвацца пад некага. Пакуль ясная пазыцыя ў БХД, якія байкатуюць. Я не разумею да канца пазыцыю БНФ, бо на словах яны падтрымліваюць нашу пазыцыю, але там ня ўсё проста. Астатнія балянсуюць і глядзяць на сытуацыю. Думаю, яны дадуць вольны білет сваім прадстаўнікам.
Анатоль Лябедзька пра выбары ў ПП НС
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:23 0:00
Наўпроставы лінк

14:20 Слова бярэ Анатоль Лябедзька, каб адказаць на заўвагі падчас выступаў партыйцаў. Анатоль Лябедзька ваыказвае нязгоду з выступамі, падчас якіх удзельнікі сходу заяўлялі, што АГП не ўяўляе пагрозы для Лукашэнкі. Паводле Лябедзькі, АГП — рэальная альтэрнатыва Лукашэнку, інакш яго і іншых патыйцаў не здымалі б зь цягніка, улады далі б магчымасьць абнародаваць партыйную антыкрызісную праграму, ня выкралі б Ганчара і Захаранкі.

Анатоль Лябедзька не падзяляе пазыцыі Сяргея Балыкіна, які адмовіўся прыняць удзел у зьезьдзе, замест таго каб давесьці сваю думку.

На закід Алега Корбана Лябедзька адказвае, што кіраўніцтва партыі ня ёсьць старым і нямоглым, што ён гатовы паспрачацца зь ім у гэтым.

Лябедзька назваў пункты асноўных пазыцый партыі: вызваленьне палітвязьняў, справядлівыя выбары, праграма мадэрнізацыі Беларусі. Ён заклікаў не абмяркоўваць тэму санкцыяў: эканамічных санкцыяў супраць Беларусі няма і не было. Ёсьць кропкавыя абмежаваньні.

13:45 На зьезьдзе АГП скончыўся перапынак і аднавіліся выступы ўдзельнікаў зьезду.

Аляксандар Дабравольскі выказаўся за ініцыяваньне ідэі правядзеньня выбараў «Без Лукашэнкі». Намесьнік старшыні партыі Леў Марголін гаварыў пра ўнутрыпартыйную дэмакратыю, пра членства ў партыі. Сказаў, Дзьмітрыеў быў выключаны з партыі толькі таму, што зьяўляецца прадстаўнічай асобай руху «Гавары праўду».


13:10 Аб’яўлены Перапынак на 45 хвілінаў

11:50—13:10 Першы перапынак скончаны, пачынаецца абмеркаваньне стратэгіі АГП.

Запіс трансьляцыі другой часткі
Зьезд АГП. 31 сакавіка 2012. Частка 2
пачакайце

No media source currently available

0:00 1:10:53 0:00
Наўпроставы лінк

Прадстаўнік Берасьцейскай вобласьці заявіў аб падтрымцы фармату сьпікераў падчас выбарчай кампаніі.

Прадстаўнік Гомельскай вобласьці: «Варта зыходзіць з таго, што АГП не гатова праводзіць самастойную кампанію. І кампанія „За чэсныя выбары без Лукашэнкі“ — гэта частка кампапніі „За справядлівыя выбары“, якая праводзіцца кааліцыяй дэмпартый. Мы падтрымліваем актыўны байкот,толькі пры выкананьні ўладамі пэўных умоваў магчымы удзел у выбарах».

Прадстаўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі. Кампанію «За чэсныя выбары без Лукашэнкі» праводзіць трэба больш актыўна, чым выбарчую.

Прадстаўнік Менскай абласной арганізацыі Арцём Агафонаў: «Залатая сярэдзіна — тое, што прапануе АГП». Адносна зьменаў у статут — сяброўства АГП несумяшчальнае зь сяброўствам у іншых партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях, якія маюць палітычныя мэты. Гэтая прапанова — бомба з замаруджаным дзеяньнем. Заклікаю тут да асьцярожнасьці.

Уладзімер Шанцаў: «У Магілёўскай арганізацыі няма разыходжаньняў — гэта актыўны байкот. Пры Лукашэнку чэсныя выбары немагчымыя. Прызнаць працу кіроўных органаў станоўчай».

Леў Марголін нагадвае пра выступы ў «Будцы галоснасьці». Гэтыя выступы будуць выкарыстоўвацца і некаторыя выстаўляцца на сайт АГП.

Дэлегат Яўген Агурцоў адзначае, што залішне паліткарэктным быў даклад Анатоля Лябедзькі. Кажа пра Яраслава Раманчука і Дзьмітрыева. «Раманчук аказаўся слабым чалавекам, я яго паважаю як эканаміста. Дзьмітрыеў не павінен зноў выступаць».

Людміла Гразнова: «Мы займаемся палітыкай, а ня гульнямі. Я выступаю супраць ідэі сьпікераў. Я лічу, што Лябедзька павінен застацца старшынёй партыі».
Людміла Гразнова
Людміла Гразнова

Аляксандар Валчанін заклікаў бізнэс стаць пасярэднікамі паміж уладай і грамадзянскай супольнасьцю.
Аляксандар Валчанін.
Аляксандар Валчанін.

Вадзім Казначэеў кажа, што прапанаваны фармат удзелу ў выбарах у яго не выклікае пярэчаньняў. Калі ня будзе рэабілітацыі палітвязьняў і ня будзе сяброў АГП у выбаркамах, то такая кампанія найбольш аптымальная.

Віктар Карняенка гаворыць пра кампанію «За справядлівыя выбары» падчас так званых выбараў, якую падтрымалі некаторыя з партыяў. Зьмены ў выбарчы закон трэба ўносіць, але ня трэба гэта абсалютызаваць. Агульную справаздачу пра выбары ўжо можна напісаць цяпер, але трэба сабраць факты. Наша прадстаўніцтва ў камісіях патрэбнае. Зьвярнуць увагу на якасьць кадравай палітыкі падчас выбарчай кампаніі, за колькасьцю гнацца ня трэба. Патрэбна якасьць, каб супрацьстаяць агрэсіі ўлады. Не замыкацца толькі на прадстаўніках дэмакратычнай супольнасьці. Выказваецца за кандыдатуру Лябедзькі на пасаду старшыні партыі.
Алег Корбан
Алег Корбан

Алег Корбан у сваім выступе адзначыў, што яго вылучэньне на пасаду старшыні АГП — гэта спроба зьмяніць сытуацыю зь бязьзьменным партлідэрствам, палепшыць партработу і данесьці пазыцыю маладых дэмакратаў. АГП не настолькі моцная і вядомая, інакш было б больш людзей залі. Пажадаў партыйнаму кіраўніцтву больш адкрытасьці у працы, абнаўленьня ў парткіраўніцтве і справаздачнасьці.

Алесь Корбан
Алесь Корбан


11:20 Мандатная камісія: абрана 172 дэлегаты, зь іх 131 прыехалі на зьезд. На зьезьдзе абвешчаны перапынак.

Запіс жывой трансьляцыі першай часткі
Зьезд АГП. 31 сакавіка 2012. Частка 1
пачакайце

No media source currently available

0:00 1:21:43 0:00
Наўпроставы лінк

10:55—11:20 Слова ўзяў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які выступае са справаздачай.

Лябедзька выступае без паперы, стаіць не за трыбунай, ходзіць па сцэне. Кажа пра кандыдата на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах: тут можна ганарыцца і ёсьць сорам.

Анатоль Лябедзька кажа таксама пра пазытыў у працы партыі — распрацаваная праграма па выхадзе Беларусі з крызысу. «Мы самадастковыя і можам браць удзел у выбарчых кампаніях. Тое, што адбылося 19 сьнежня 2010 году, стала велізарным выпрабаваньнем для кожнага з нас. У цэлым партыя прайшла гэты шлях годна. Паводле сацыёлягаў, 40% людзей заяўляюць пра неабходнасьць палітычных рэформаў. Стартуе кампапія «За чэсныя выбары без Лукашэнкі».
Анатоль Лябедзька кажа пра нявырашаныя праблемы партыі: ня створаная паўнавартасная праца жаночай часткі партыі АГП, моладзі АГП, рэгіянальных аддзяленьняў і партыйнага беспрацоўя.

Голас з залі: «Раманчук — вялікая партыйная памылка».

Лябедзька рэагуе, кажа, што «маці не нараджаюць дзяцей, каб зь іх рабілі цьвікі». «Гэта наша і мая памылка. Мы ня думалі, што ўлады апусьцяцца ніжэй узроўню. Але я не таптаўся б, бо адзінкі выйшлі зь СІЗА КДБ, не падпісаўшы ніякіх папер, нічога не сказаўшы пра іншых. Мы прызнаем гэта, і партыя адразу ясна адрэагавала палітычным дакумэнтам. Але гэта не павінна перакрэсьліваць працу людзей на выбарчую кампанію». У мэмуарах Лябедзька абяцае напісаць, што насамрэч адбывалася на выбарах, што было зроблена, каб ён ня трапіў у гэтыя выбары.


10:50 Зьезд прывітаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: «Мы, як і АГП, лічым, што асноўныя перамены могуць сыходзіць толькі ад грамадзянаў Беларусі. АГП і партыя БНФ прынялі падобныя рашэньні адносна выбараў.

10:40 Зьезд вітае Ірына Вештард, старшыня БСДП (Народная грамада).

Выступае старшыня партыі „Справядлівы сьвет“
Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
: „Хоць мы і розныя, мы зьяўляемся цеснымі хаўрусьнікамі“ ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь. Блізкі той час, калі рухне дыктатура».

Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі вітае зьезд: «БХД мела найбольш блізкую пазыцыю з АГП па выбарах. БХД гатова разам праводзіць байкот выбараў і кампанію „Сумленныя выбары без Лукашэнкі“».

10:40 Сябра партыі Юры Лаўрэнцьеў агучвае вітаньні да зьезду з Швэцыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны. Аўстраліі, Канады і Новай Зэляндыі.

10:28 Падчас зьезду ў АГП прымаюць новых сяброў. Гэта маці палітвязьня Ігара Аліневіча. Спадарыня Валяніцна сказала, што кожны павінен змагацца за існаваньне грамадзянскай супольнасьці ў краіне. Яна выказала спадзяваньне, што палітвязьняў удасца вызваліць.

Прымаюць у партыю Мікалая Казлова, былога супрацоўніка міліцыі, які ў 2008 годзе «схапіў за руку» фальсыфікатараў выбараў. «Мы абавязкова пераможам бандыцкі лад», — сказаў Казлоў.
Прамаўляе Мікалай Казлоў
Прамаўляе Мікалай Казлоў

10:23 Абіраюцца працоўныя органы зьезду.

10:20 Аб’яўлена, што з 12 да 14 гадзін будзе працаваць так званая «Будка галоснасьці», дзе кожны можа выказацца, і гэтыя выступы будуць запісаныя.

10:17 Выступае ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч: «Улада давяла эканоміку да каляпсу. Краіна знаходзіцца ў самаізаляцыі ў сувязі з парушэньнем правоў і свабодаў. Няма краіны, дзе ўчорашнія кандыдаты на вышэйшую пасаду ў краіне былі б арыштаваныя і зьбітыя яшчэ да таго як падлічылі галасы. Некаторыя яшчэ находзяцца ў турмах. Таму шмат працы. «Спадзяюся, што зьезд пройдзе арганізавана і востракрытычна».
Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

10:13 На зьезд абрана 172 дэлегаты. Зарэгістраваліся 115. Шэраг дэлегацый на пад’езьдзе. Прысутнічаюць госьці:прадстаўнікі іншых партый і дыпкорпусу. Фармат «адчыненых дзьвярэй». Лябедзька аб’яўляе зьезд адкрытым.

Зьезд вядуць народная артыстка Зінаіда Бандарэнка і намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. Яны прамаўляюць па-беларуску. У цэнтры залі -- сьцяг з эмблемай АГП, леваруч ад сцэны вісіць дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.

10:00 Дэлегатаў запусьцілі ў залю роўна а 10-й. Граюць песьні «Ляпіса Трубяцкога». Людзі заўважна ажыўляюцца, калі гучыць кампазыцыя «Ня быць скотам».
Атрыманьне мандатаў.
Атрыманьне мандатаў.

9:30 З актавай залі, дзе будзе адбывацца зьезд, выйшлі сапёры з сабакам.

9:15 У фае ДК МТЗ — кірмаш мёду. Тут можна набыць некалькі дзясяткаў гатункаў. Пахі — як на пасецы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG