Карэспандэнт EUobserver спасылаецца на крыніцы ў эўрапейскіх дыпляматычных колах, якія кажуць, што рашэньне аб вяртаньні амбасадараў у Менск было прынятае на пачатку гэтага тыдня пры зачыненых дзьвярах.
Як паведаміў брусэльскаму журналісту адзін з паслоў ЭЗ, пакуль ён не атрымаў указаньняў, аднак «калі бог дасьць, чакае іх у панядзелак, 2 красавіка».
Паводле суразмоўцаў EUobserver, вяртаньне кіраўнікоў эўрапейскіх замежнапалітычных місіяў у Беларусь ня трэба «разглядаць як палітычны падарунак: ЭЗ гатовы ўвесьці новыя санкцыі, калі сытуацыя не палепшыцца».
Таксама выказанае меркаваньне, што прысутнасьць амбасадараў «дапамагае больш эфэктыўна працаваць у Беларусі, забясьпечваць больш высокую якасьць справаздачнасьці».
Вяртаньне, аднак, магчымае пры ўмове, калі рэжым нічога ня ўчыніць і будзе жывым Сяргей Каваленка.