Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія блатная


Старыя знаёмцы і ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка абмяркоўваюць, як апазыцыю не пусьцілі на Захад праз Усход.



Грышка:

У цягніку, наліўшы шкляначкі да краю,
На Захад ехала кампанія блатная.
У дзікі край — ці то Страсбурскі, ці Брусэльскі,
Дзе усё захрасла у наркотыках і сэксе.

Саўка:

Усё правільна, Грыша.

Рэфрэн:

Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!

Саўка:

Усё правільна, Грыша.

Грышка:

У край заходні іх няўхільна несьлі колы -
Наўпрост у багну сэксу, драгсу, рок-н-ролу,
Таго ўсяго, што ў нас няма і быць ня мусіць,
Што чужароднае цнатлівай Беларусі.

Саўка:

Чужда!

Рэфрэн:

Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!

Саўка:

Ну, а як?

Грышка:

Ды не даехалі яны да бруднай мэты,
Бо нашы ворганы прадухілілі гэта -
Яны паставілі жалезную заслону
Ад гэтай, нам маральна чуждай, эўразоны.

Рэфрэн:

Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!

Саўка:

На ўдзівленіе правільная песьня. Есьлі бы яшчэ ні на этам языку ідзіоцкім, а так очынь харашо.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG