«Нават у бедных краінах магчыма правесьці сумленныя выбары. Ня трэба ўсюды ўсталёўваць відэакамэры. Трэба проста праявіць палітычную волю, каб арганізаваць празрыстыя выбары».
Пра гэта піша ў «Парыскай хроніцы» амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2000 годзе ён працаваў у афрыканскай дзяржаве Сэнэгал. Выбары прэзыдэнта Абдулая Вада ён назваў празрыстымі і дэмакратычнымі. Яны цягнуліся ўсяго адзін дзень.
«Гэта адразу ж здымала пытаньне пра тое, што адбываецца са скрынямі ноччу, як у выпадку з краінамі, у якіх галасаваньне доўжыцца некалькі дзён.
Таксама ў Сэнэгале, як і ў Францыі, любы чалавек можа прысутнічаць на падліку галасоў. Я памятаю, як прадстаўнікі ад розных партыяў тэлефанавалі з выбарчых участкаў на радыё і паведамлялі вынікі галасаваньня. Пагаджуся, мэтад ня надта навуковы, але, прынамсі, усё насельніцтва краіны магло сачыць за дынамікай вынікаў, а цэнтральнай выбарчай камісіі было немагчыма зьмяніць затым дадзеныя.
Дзякуючы гэтаму прэзыдэнт Абду Дыюф, які сыходзіў з пасады, змог досыць хутка, увечары пасьля галасаваньня, павіншаваць свайго вечнага суперніка Вада».
«Прыклад Сэнэгалу паказвае, што можна ўсталяваць дэмакратыю ў краіне адразу пасьля таго, як яна здабыла незалежнасьць, не чакаючы дзясяткі гадоў», — адзначыў Рэнэры.