Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду пра кошт «працэсу над тэрарыстамі»


«Я думаю, што па такіх справах дзяржаўныя грошы лічыць было б у пэўнай ступені блюзьнерствам. Калі мы маем справу зь вельмі сур’ёзнымі злачынствамі, злачынствамі, якія маюць вялікі рэзананс ня толькі ў лякальнай краіне, але і ўва ўсім сьвеце, мы выдаткавалі на гэты працэс столькі, колькі спатрэбілася для таго, каб у гэтай справе дэталёва разабрацца», — заявіў БелаПАН Валерый Калінковіч.

Суд праходзіў з 15 верасьня па 30 лістапада 2011 году ў актавай залі Дома правасудзьдзя ў Менску з прыцягненьнем вялікіх сіл аховы і забесьпячэньнем падвышанай бясьпекі. 30 лістапада Канавалава і Кавалёва асудзілі да сьмяротнага пакараньня. Першага — за тэрарызм, другога — за саўдзел у тэрарызьме. Аляксандар Лукашэнка не памілаваў Канавалава і Кавалёва. Прысуд прывялі ў выкананьне 15 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG