Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: «Зьезд адбудзецца ў любым выпадку»


Леў Марголін
Леў Марголін

Зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які прызначаны на 31 сакавіка, адбудзецца ў любым выпадку — з удзелам Анатоля Лябедзькі альбо без яго, сказаў «Свабодзе» намесьнік старшыні партыі Леў Марголін.

«Як кажуць, зьезд адбудзецца пры любым надвор’і. Больш за тое, магу сказаць, што калі раптам высьветліцца, што і я недзе лаяўся матам і мяне таксама арыштуюць, форум усё роўна адбудзецца. Можа, памяняецца трохі фармат, менш будзе дыскусіі і размоў. Але ўсё, як належыць паводле партыйнага статуту, мы правядзём 31 сакавіка, як і намячалі. Ніякіх зьменаў ня будзе», — заявіў Марголін.

Уначы на 28 сакавіка з цягніка Менск — Масква ў Воршы зьнялі лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава.

28 сакавіка палітыкаў судзяць у Воршы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG