Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура пагражае жорсткай адказнасьцю за заклік да санкцый


У эфіры першага беларускага тэлеканалу начальнік упраўленьня генпракуратуры Павал Радзівонаў зрабіў заяву адносна заклікаў да ўвядзеньня санкцый.

«Падобныя выказваньні ня могуць адносіцца да разраду нявіннага меркаваньня пра сацыяльна-палітычную сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Магчымыя дыскрымінацыйныя меры адносна прадпрыемстваў РБ могуць зрабіць нэгатыўны ўплыў на розныя слаі беларускага грамадзтва. На рабочых і служачых, на пэнсіянэраў, інвалідаў, дзяцей. І з гледзішча нацыянальнага заканадаўства такія дзеяньні з боку безадказных асобаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь кваліфікуюцца з гледзішча Крымінальнага кодэксу РБ і за іх прадугледжана даволі жорсткая адказнасьць».

Гэтая заява зроблена ў сувязі з выклікам 27 сакавіка ў Генпракуратуру Віктара Івашкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG