Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: акцыя супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Расейскі рух «За правы чалавека» правядзе 27 сакавіка ля амбасады Беларусі ў Маскве пікет з патрабаваньнем скасаваць сьмяротнае пакараньне.

Удзельнікі пікету будуць «заклікаць кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да неадкладнага ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне », - заявілі праваабаронцы.

Чальцы Руху «За правы чалавека» абураныя тым, што Дзьмітры Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, абвінавачаныя ў арганізацыі выбухаў у менскім мэтро, былы растраляныя да таго, як завяршыўся працэс абскарджаньня прысуду.

Удзельнікі пікету будуць патрабаваць «правядзеньня новага дбайнага расьсьледаваньня падзеяў 11 красавіка 2011 ў Менску і высьвятленьня ступені ўдзелу ў іх асуджаных з мэтай зьняцьця ўсіх сумневаў у дадзенай справе».

Акцыя ўзгоднена з уладамі Масквы. Мяркуемая колькасьць удзельнікаў — 25 чалавек, піша Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG