Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіча ўганаравалі мэдалём Свабоды


Мэмарыял ахвярам камунізму ў Вашынгтоне
Мэмарыял ахвярам камунізму ў Вашынгтоне

Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў Мэдаль свабоды ад Фонду ахвяраў камунізму.

Учора ён наведаў Мэмарыял ахвярам камунізму ў Вашынгтоне. Вось што сказаў Станіслаў Шушкевіч каля мэмарыялу:

«Маёй ангельскай мовы хапае, каб прачытаць надпіс на помніку. Я прачытаў і пра 100 мільёнаў ахвяраў, і кожны разумее гэта па-свойму, а я разумею гэта з пазыцыі маёй краіны, Беларусі. З гэтых 100 мільёнаў у мяне найбольшы боль за тых 30 людзей, маіх родных, якіх я страціў. У маёй маці было 11 братоў і сёстраў, у майго бацькі было 10 братоў і сёстраў. Вялікія сем'і былі, пасьля рэпрэсій засталося 3 сястры ў маці і сястра і брат у бацькі. Усе астатнія загінулі. Мой бацька выжыў, але ён быў 20 гадоў у Сібіры. Толькі дзякуючы сваёй мужнасьці ён выжыў. Не па сваёй волі ён быў у Сібіры.

Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
Вуліца, на якой я жыў у Менску, гэта была вуліца з маленькімі дамамі, і там не было дому, дзе не было б рэпрэсаваных. І я паглядзеў на гэты помнік і падумаў, што мы павінны дажыць да таго часу, я хачу дажыць да таго часу, калі ў маёй Беларусі, у маім Менску будзе помнік ахвярам з абодвух бакоў – з боку фашызму і з боку камунізму, усіх пачварных дыктатарскіх рэжымаў. Ваш мэдаль прымусіць мяне паводзіць сябе так, як я ўмею, дзеля таго, каб гэтага дамагчыся».

Станіслаў Шушкевіч патлумачыў, як ён здолеў выехаць за мяжу пасьля таго, як яму адмовілі ў выезьдзе.

«Я вярнуўся ў Менск, і мне сябра кажа: «Чаго ты плачаш? Я еду ў Латвію і я цябе завязу. Мы паехалі праз Расею ў Латвію, і на расейска-латвійскай мяжы ніхто не зьдзівіўся майму пашпарту зь пячаткай пра забарону на выезд. І так я апынуўся на тэрыторыі Латвіі, і адтуль ва ўсе краіны ЭЗ я магу езьдзіць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG