Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД пачала кампанію байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» абвясьціў, што 25 сакавіка распачынае кампанію байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Паводле сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, беларускія ўлады ня выканалі ніводнага патрабаваньня прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Палітвязьні ня вызваленыя, ня ўнесеныя зьмены ў выбарчае заканадаўства, якія б забясьпечылі свабодны падлік галасоў, няма свабоды мэдыяў і дзейнасьці палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Таму, згодна з рашэньнем зьезду, БХД распачынае актыўную кампанію байкоту, адзначыў Рымашэўскі.

«Як мы бачым, ЭЗ цяпер далучыўся да кампаніі байкоту, амбасадары адкліканыя
ЭЗ цяпер далучыўся да кампаніі байкоту ...
Віталь Рымашэўскі

і ўзровень дыпляматычных стасункаў з рэжымам паніжаны. Рэжым ня толькі не пайшоў на саступкі. За гэты час зьявіліся новыя палітвязьні: Каваленку проста зьнішчаюць. Кампанія байкоту падтрымліваецца абсалютнай бальшынёй дэмакратычных актывістаў. Гэта тыя людзі, на плячах якіх трымаецца дзейнасьць усёй дэмакратычнай апазыцыі. І акцыя 25 сакавіка, на якой адбылося галасаваньне за пачатак кампаніі байкоту, пацьвердзіла гэта. Тых людзей, якія спрабавалі ўжываць выраз „выбары“, абсьвісталі. І мітынг аднагалосна прыняў рашэньне аб падтрымцы кампаніі байкоту».

Рымашэўскі распавёў, што падчас байкоту плянуецца выкарыстоўваць як традыцыйныя мэтады агітацыі — абход па кватэрах, раскідваньне ўлётак, пікеты, размовы з грамадзянамі, — так і актыўную працу ў інтэрнэце. У кожным буйным горадзе БХД плянуе вылучыць лідэра кампаніі байкоту. Паводле Рымашэўскага, «гэта і будзе асноўны кандыдат, які будзе супрацьстаяць усім кандыдатам ад улады». БХД таксама заклікае дэмакратычныя сілы да стварэньня рэгіянальных кааліцыяў, каб падтрымаць байкот, а таксама каб правесьці Ўсебеларускі народны зьезд. На зьезьдзе плянуецца зноў агучыць патрабаваньні да ўладаў і прыняць супольны плян дзеяньняў. Рымашэўскі сказаў, што пачатая палітычная кампанія ня скончыцца 24 верасьня. Калі ўлады правядуць выбары па ранейшым сцэнары, то актывісты БХД будуць намагацца непрызнаньня іх вынікаў і правядзеньня свабодных выбараў.

Лідэр маладых хрысьціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч адзначыла:

«Балятавацца ці праводзіць агітацыю сярод насельніцтва, пакуль у турмах
Шлях у „палатку“ на гэты момант — гэта шлях у падтрымку рэжыму і супрацоўніцтва зь ім ...
Марына Хоміч

знаходзяцца палітвязьні, якія трапілі туды пасьля такіх жа самых выбараў, проста немагчыма. Шлях у „палатку“ на гэты момант — гэта шлях у падтрымку рэжыму і супрацоўніцтва зь ім. Гэта амаральны шлях. Мы заклікаем усе дэмсілы, усе моладзевыя структуры аб’яднацца дзеля адной мэты — ня здрадзіць сваёй краіне».

Актывісты БХД плянуюць падключыцца да актыўнага назіраньня за ходам выбарчай кампаніі і будуць вылучаць сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы.

«Мы спадзяемся, што тысячы новых людзей стануць назіральнікамі, паспрабуюць стаць сябрамі ўчастковых камісіяў. Каб праз уласны досьвед кожны чалавек даткнуўся да гэтай машыны, сыстэмы грубых фальсыфікацыяў, якая існуе ў Рэспубліцы Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG